22 кастрычнiка 2024, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму расейскія «Шахеды» залятаюць у Беларусь

13
Чаму расейскія «Шахеды» залятаюць у Беларусь

Тлумачэнне эксперта.

Расейскія робаты-камікадзэ «Шахед» могуць вяртацца ў Расею ці залятаць на тэрыторыю Беларусі. Гэта тлумачыцца моцным праграмным збоем праз працу сістэм радыёэлектроннай барацьбы.

Пра гэта расказаў у каментары YouTube-каналу РБК-Украіна галоўны рэдактар Defense Express Алег Каткоў.

Ён адзначыў, што ў выпадку, калі «Шахед» «не бачыць спадарожнікавай навігацыі» пад уздзеяннем РЭБ, ён пачынае ляцець прамалінейна і пачынае «блукаць».

Пры гэтым пасля таго, як «Шахед» вылятае з радыусу дзеяння РЭБ, ён ловіць спадарожнікавую навігацыю, разумее, што праляцеў цэль, і вяртаецца назад. Так ён «кружляе», пакуль не скончыцца паліва.

«Гэта вельмі асцярожнае меркаванне, але гэтыя выпадкі, калі дроны вяртаюцца на тэрыторыю РФ, хутчэй за ўсё гэта праз тое, што там праграмны збой у сістэме навігацыі настолькі магутны, што яны проста становяцца на магнітны курс нуль, гэта значыць, проста на поўнач, і ляцяць у Беларусь ці РФ», - удакладніў Каткоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках