22 кастрычнiка 2024, aўторак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lada рэзнулася ў агароджу і спынілася, тым часам у яе ўляцела іншая легкавушка

4
Lada рэзнулася ў агароджу і спынілася, тым часам у яе ўляцела іншая легкавушка

Загінула жанчына.

ДАІ паведамляе аб смяротным ДТЗ на трасе М5 «Менск — Гомель». Усё адбылося на 77-м кіламетры дарогі ў Асіповіцкім раёне.

— 63-летні кіроўца Lada пры абгоне здзейсніў датычнае сутыкненне з тросавай агароджай, якая падзяляе транспартныя струмені. Пасля гэтага мужчына выставіў знак аварыйнага прыпынення і паведаміў аб здарэнні ў міліцыю. У гэты час іншы 41-гадовы кіроўца Peugeot пры манеўраванні рэзнуўся ў аўтамабіль Lada, які стаяў на праезнай частцы, - распавялі падрабязнасці ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Паведамляецца і аб ахвярах: 63-гадовая пасажырка Lada загінула на месцы ДТЗ.

Пазней Следчы камітэт дапоўніў інфармацыю аб здарэнні. Там паведамілі аб распачынанні крымінальнай справы на падставе ч.2 арт.317 КК РБ (парушэнне ПДР, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).

- Папярэдне ўстаноўлена, што за некалькі хвілін да здарэння кіроўца легкавога аўтамабіля, страціўшы кантроль над кіраваннем, зачапіў трасы адбойніка. Выставіўшы знак аварыйнага прыпынення, ён з жонкай чакаў прыезду ДАІ. Жанчына знаходзілася ў аўтамабілі на заднім сядзенні. Мужчына ў гэты момант быў на вуліцы, ён не пацярпеў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках