22 кастрычнiка 2024, aўторак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціну не варта ведаць, што Штаты і NATO зробяць у адказ на тое ці іншае дзеянне»

3
«Пуціну не варта ведаць, што Штаты і NATO зробяць у адказ на тое ці іншае дзеянне»
Фота: Getty Images

Экс-кіраўнік ЦРУ распавёў, чаму Расея не наважыцца выкарыстаць ядзерную зброю.

Калі б расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін наважыўся ўжыць ядзерную зброю супраць Украіны ці пагатоў супраць NATO, то заплаціў бы вельмі высокую цану, да якой ён не гатовы. Пра гэта распавёў у інтэрв'ю LIGA.net былы кіраўнік ЦРУ Леон Панета.

«Пуцін не проста тыран, а хуліган. Пагражае ўсім. Заўсёды так рабіў. Адзінае, што ён разумее, - мову сілы. Калі б наважыўся ўжыць ядзерную зброю супраць Украіны ці пагатоў супраць NATO, то заплаціў бы вельмі высокую цану. Ніхто не скажа, якую. Але не ўпэўнены, што ён гатовы яе плаціць», - сказаў Панета.

На фоне гэтага ён мяркуе, што галоўнае для ЗША - даць зразумець Расеі, што яны гатовыя ўжыць ваенную сілу супраць РФ па неабходнасці.

«ЗША далі зразумець, што ў іх ёсць планы на розныя версіі развіцця падзей. Пуціну не варта ведаць, што Штаты і NATO зробяць у адказ на тое ці іншае дзеянне», - дадаў экс-кіраўнік ЦРУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках