22 кастрычнiка 2024, aўторак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці заўзятага ябацьку асудзілі за экстрэмізм

7
У Гомельскай вобласці заўзятага ябацьку асудзілі за экстрэмізм
АЛЯКСАНДР ПЕТРАЧКОЎ

Прапагандысты называлі яго «мясцовай знакамітасцю».

Жыхара гарадскога пасёлка Карма Аляксандра Петрачкова 21 кастрычніка асудзілі паводле частцы 2 артыкула 19.11 КоАП за «распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, альбо прапагандуе такую дзейнасць». Пастанова, якую вынес старшыня суда Кармянскага раёна Андрэй Аўсейцаў, пакуль невядомая, паведаміла «Гомельская Вясна».

Аляксандр Петрачкоў вядомы як мясцовы актывіст і праўладны блогер, якога прасоўвала газета райвыканкама "Зара над Сожем". Рэдакцыя звала яго мясцовай знакамітасцю і нават вырабіла для яго імянны бэйдж з лічбавым пераходам на старонку.

Сам блогер актыўна асвятляў мерапрыемствы ўладаў, а як актывіст «выходзіў на барацьбу з парушальнікамі грамадскага парадку, ліквідаваць наступствы ввечаровых пасядушак моладзі».

Свае фота і відэа Петрачкоў размяшчаў у Instagram. «Рэпартаж» з «Дажынак» у Карме, у якіх удзельнічаў Аляксандр Лукашэнка, стаў адным з апошніх для блогера. Ён публікаваў фота з прызямленнем гелікаптэра дыктатара з подпісам:

«Гістарычны момант! Гелікаптэр Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі над Кармяншчынай! Кармянцы, якія зведалі шал радасных эмоцый ад сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, разглядаюць гэта за шчаслівым знакам!»

Затым былі фота і відэа з мерапрыемстваў з нагоды Дня маці, пасля чаго абнаўленняў на старонцы блогера няма ўжо больш за тыдзень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках