22 кастрычнiка 2024, aўторак, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта катастрофа для РФ»

8
«Гэта катастрофа для РФ»

Раскіданая цэлая стратэгічная галіна эканомікі.

Бунт, які адбыўся напярэдадні, і галадоўка расейскіх шахцёраў у Кузбасе з'яўляецца вынікам катастрофы ў вугальнай галіне Расеі. Шахцёрам спынілі выплачваць заробак 4 месяцы таму.

Пра гэта піша расейскі эканамічны аналітык Анатоль Несьміян, каментуючы заяву працаўнікоў кузбаскай шахты «Інская».

Кіраўніцтва шахты, спалохаўшыся скандалу, сёння заявіла аб гатоўнасці выплаціць пазыкі ў заробкі, аднак агульная сітуацыя ў вугальнай галіне Расеі працягвае складвацца катастрафічна для РФ.

Несміян падкрэслівае, што тое, што адбываецца, стала прамым вынікам пасатновы Пуціна пачаць вайну з Украінай, пасля чаго санкцыі Захаду заблакавалі магчымасць расейцам прадаваць вугаль у Еўразвяз.

Гэта быў прэміяльны коштам і найбліжэйшы геаграфічна рынак да Расеі, але Пуцін дапусціў фатальную памылку з Украінай.

«Гэта наступствы катастрофы вугальнай галіны, выкліканай стратай традыцыйных рынкаў збыту пасля вядомых падзей 2022 года. Расейская вугальная галіна патрапіла ў самы цяжкі крызіс, блізу 40 адсоткаў усіх вугальных прадпрыемстваў працуюць у страту, астатнія блізкія да гэтага ж стану. Лагічна, што пачынаецца знаёмая ў дзевяностых гадах карціна масавых нявыплат заробкаў», - піша ён.

Больш за тое, сітуацыя выглядае яшчэ больш гаротнай, бо раней расейскія ўлады спрабавалі весці дыялог з людзьмі, а цяпер «проста дашлюць войскі», калі справа дойдзе да сапраўднага бунту і пратэстаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках