22 кастрычнiка 2024, aўторак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Захад павінен рыхтавацца да перамен у Беларусі»

3
«Захад павінен рыхтавацца да перамен у Беларусі»

Без нашай краіны Еўропа не будзе поўнай.

Дырэктар офіса Беларусі фонду імя Конрада Адэнаўэра Якаб Вёленштайн распавёў “Нямецкай хвалі” пра тое, навошта Еўропе Беларусь.

- У нас ёсць разуменне, што без Беларусі Еўропа не будзе поўнай, - заявіў Вёленштайн. - Па-першае, геаграфічна Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.

Другое - гісторыя і культура. Беларусь была часткай ВКЛ, дзе асновай права былі Статуты. Гэта еўрапейскае права. Гэта значыць гістарычныя і культурныя карані беларусаў - цалкам еўрапейскія.

Калі казаць пра будучыню, то, мы бачылі, Расея ўварвалася ва Украіну праз Беларусь. Значыць, ад яе залежыць бяспека цэлага рэгіёна.

І пакуль Беларусь будзе за адно з Расеяй, свабода краін у гэтым рэгіёне будзе пад пагрозай расейскай агрэсіі.

Вядома, самі беларусы падзяляюць нашыя еўрапейскія каштоўнасці. У 2020 годзе яны выйшлі на вуліцы, каб абараніць дэмакратыю, якая з`яўляецца асновай еўрапейскай палітычнай сістэмы.

Усе пералічаныя фактары робяць беларусаў еўрапейскай нацыяй.

Нямецкі грамадскі дзеяч не разглядае рэжымы Лукашэнкі і Пуціна нязломнымі і ўпэўнены, што еўрапейскім краінам трэба працягваць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць.

- Сістэма Лукашэнкі і сістэма Пуціна, на мой погляд, не такія ўстойлівыя, як здаецца. Паглядзіце, вялізная Расея, каб справіцца са значна меншай Украінай, вымушана прасіць дапамогу ў Паўночнай Карэі. Яна не можа абараніць свае межы ў Курскай вобласці.

Гэта ўсё гаворыць аб няўстойлівасці пуцінскай Расеі. У той жа час рэжым Лукашэнкі вельмі моцна зараз інтэгруецца ў гэтую сістэму, аказваючыся ў сур'ёзнай эканамічнай залежнасці.

Таму, думаю, калі ў Расеі пачнецца крызіс, у Беларусі не будзе іншага шляху, як звярнуцца да Еўразвязу.

Галоўнае пытанне ў тым, колькі чакаць гэтага моманту. Але я сам нарадзіўся за 30 км ад мяжы з ГДР у канцы 80-х. Тады ў газетах пісалі, што ідэя ўз'яднання Нямеччыны з'яўляецца самападманам.

Але ўсе ведаюць, што здарылася потым. Мне споўнілася толькі 2 гады, а Бэрлінскага муру ўжо не было.

Таму перамены, безумоўна, наступяць. І мы павінны быць да іх гатовыя, каб зноў не ўпусціць акно магчымасцяў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках