22 кастрычнiка 2024, aўторак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны падарвалі два спіртзаводы ў Тульскай вобласці РФ

33
Дроны падарвалі два спіртзаводы ў Тульскай вобласці РФ

Пашкоджаныя таксама ЦЭЦ і завод сінтэтычнага каўчуку.

Уночы 22 кастрычніка ў Яфрэмаве Тульскай вобласці РФ прагучалі выбухі. Горад атакавалі беспілотнікі, пасля чаго ўзнік пажар.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.

Са слоў мясцовых жыхароў, мінімум два выбухі прагучалі аў 02:10 і 02:15. Расейцы сцвярджаюць, што горад атакавалі беспілотнікі. Пасля гэтага побач з Яфрэмаўскім заводам сінтэтычнага каўчуку ўзнік пажар.

У той жа час, некаторыя Telegram-каналы пісалі, што дроны маглі ўпасці і ў раёне мясцовай ЦЭЦ.

Абноўлена

Губернатар Тульскай вобласці РФ Дзмітрый Міляеў пацвердзіў атаку дронаў і заявіў, што сілы СПА нібыта "спынілі" яе.

У той жа час ён паведамляе, што пацярпелі памяшканні Яфрэмаўскага спіртзавода і яшчэ аднаго спіртзавода ў пасёлку Лужкоўскі Сувораўскага раёна.

«Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых няма. Спецыялісты экстранных службаў працуюць на месцах здарэння. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем», - дадаў ён.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках