25 снежня 2024, Серада, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар патлумачыў, ці небяспечная воспа малпаў для беларусаў

4
Лекар патлумачыў, ці небяспечная воспа малпаў для беларусаў

Выпадкі захворвання зафіксаваныя і ў еўрапейскім рэгіёне.

У жніўні Сусветная арганізацыя аховы здароўя зарэгістравала чарговую ўспышку воспы малпаў у Афрыцы. Здарэнне прадстаўнікі САЗ назвалі «надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння».

Ачаг быў зафіксаваны ў ДР Конга, і да сярэдзіны месяца загінула не менш за 400 чалавек. Неўзабаве першага заражанага на еўрапейскім кантыненце зафіксавалі ў Швэцыі.

- Сапраўды, Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла аб надзвычайнай сітуацыі, але на тэрыторыі Афрыканскага кантынента. Там на жнівень было зафіксавана больш за 24 тысячы выпадкаў заражэння. Адзінкавыя - у некаторых іншых краінах, у тым ліку ў еўрапейскім рэгіёне. Мы аб гэтай праблеме ведаем і гатовыя да яе, — зазначыў у інтэрв'ю агенцтву «Минск-Новости» галоўны лекар Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гяцюк.

Ён таксама падкрэсліў, што воспа малпаў у Беларусі не рэгістравалася, але для выяўлення інфекцыі ў медустановах ёсць усе магчымасці.

- Спецыфіка захворвання ў тым, што яно перадаецца толькі пры вельмі цесных блізкіх кантактах. Таму, я спадзяюся, што нам не пагражае яго шырокае распаўсюджванне, нават калі інфекцыя з'явіцца ў краіне, - дадаў Рыгор Гяцюк.

Падчас мінулай успышкі ў траўні 2022 года на воспу малпаў перахварэлі 87 тысяч чалавек ва ўсім свеце, 112 з якіх памерлі. Адказным за эпідэмію быў штам Clade 2. У 2024-м вінаваты ў эпідэміі — больш небяспечны штам Clade 1b. Вакцыны ад воспы малпаў пакуль не існуе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках