22 лiстапада 2024, Пятніца, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Беларусі закончыла выступ на этапе Кубка свету ў плаванні ў Шанхаі

1
Каманда Беларусі закончыла выступ на этапе Кубка свету ў плаванні ў Шанхаі

Пяць сярэбраных медалёў на пяцярых.

Першы з трох этапаў, якія з'яўляюцца адборачнымі для ўдзелу ў чэмпіянаце свету на кароткай вадзе-2024, закончыўся ў Кітаі.

Туды накіравалася дэлегацыя з пяцярых беларускіх плыўцоў. Усе яны з мінулай восені, калі былі дапушчаныя да спаборніцтваў пад эгідай World Aquatics, выступаюць у нейтральным статуце. Шанец праявіць сябе на міжнароднай арэне атрымалі Ілья Шымановіч, Аліна Змушка і Настасся Шкурдай, якія плылі ў алімпійскім басейне Парыжа-2024, а таксама Рыгор Пякарскі і Настасся Куляшова.

Двое апошніх у выніку не здолелі скокнуць вышэй галавы і ўзлезці на пастамент пашаны. А вось больш дасведчаныя спартоўцы хаця б па разе апынуліся на подыуме. Змушка і Шымановіч зрабілі гэта па два разы, заваяваўшы сярэбраныя ўзнагароды на дыстанцыях брасам.

А вось у заключны дзень спаборніцтваў іх пачын падтрымала Шкурдай, якая кранула борцік другой на 200 метрах на спіне.

Другі этап Кубка свету пройдзе з 24 да 26 кастрычніка ў карэйскім Інчхоне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках