Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Пекіне
3- 2.10.2024, 18:46
- 1,834
Беларуская тэнісістка працягнула пераможную серыю да 15 матчаў.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае выступленні на турніры WTA 1000 у Пекіне.
Раніцай серады паводле менскага часу беларуска праводзіла матч чацвёртага кола супраць 24-й ракеткі свету амерыканкі Мэдысан Кіз. Паядынак прадоўжыўся крыху больш за гадзіну і скончыўся перамогай нашай тэнісісткі ў дзвюх партыях - 6:4, 6:3.