Шчэнсны падпісаў кантракт з «Барселонай»
1- 2.10.2024, 18:00
- 1,858
Польскі брамнік дзеля каталонскага клуба аднавіў кар'еру.
Польскі галкіпер Войцэх Шчэнсны падпісаў кантракт з «Барселонай», якая ў верасні страціла асноўнага галкіпера Марка-Андрэ тэр Штэгена праз траўму. Аб гэтым паведамляецца на сайце клуба.
Кантракт з 34-гадовым палякам разлічаны да канца сезона.
Шчэнсны ў канцы жніўня скончыў кар'еру пасля скасавання кантракту з «Ювентусам».
Цягам кар'еры паляк гуляў таксама за «Арсенал», «Брэнтфорд» і «Рому». У нацыянальнай камандзе Польшчы ён правёў 84 матчы, удзельнічаў у двух чэмпіянатах свету і чатырох Еўра.
«Барселона» лідаруе ў турнірнай табліцы чэмпіянату Гішпаніі.
Найбліжэйшы матч каманда правядзе з «Алавесам» 6 кастрычніка.