«Купалаўцы» рыхтуюць прэм'еру спектаклю ў Варшаве
- 2.10.2024, 14:01
- 1,324
У кастрычніку будуць тры паказы.
Свабодныя «Купалаўцы» запрашаюць на прэм'еру спектакля «Экстрэмісты» ў Варшаве. У польскай сталіцы пройдзе тры паказы.
Спектаклі адбудуцца 15, 16 і 17 кастрычніка.
У «Экстрэмістах» граюць Зоя Белахвосцік, Кацярына Яворская, Аляксандр Зелянко і Сяргей Чуб.
Аўтар пастаноўкі - Юлія Цімафеева, рэжысёр - Аляксандр Гарцуеў, кампазітар - Аляксандр Зелянеўскі. У спектаклі прагучыць музыка фолк-рок-гурта "Irdorath".
Спектакль стаў магчымы дзякуючы фінансавай падтрымцы Цэнтру Мірашэўскага.
Спектакль пройдзе 15, 16 і 17 кастрычніка. Адрас: Варшава, Scena Przodownik Teatru Dramatycznego, ul. Olesińska 21/lok.211. Пачатак - 19:00.
Білеты можна набыць праз спасылку.