Былы топ-мэнэджар "ЮКАС" выпаў з акна ў Маскве
- 19.10.2024, 21:41
- 21,368
Ён пакінуў запіску.
Былы віцэ-прэзідэнт адной са структур кампаніі "ЮКАС" ("ЮКАС ЭП") Міхаіл Рагачоў выпаў з акна і загінуў у цэнтры Масквы.
"64-гадовы былы кіраўнік падраздзяленняў кампаніі меў цяжкую форму анкалогіі", – паведаміў звязаны з расейскімі сілавікамі тэлеграм-канал Mash.
Удакладняецца, што Рагачоў пакінуў перадсмяротную запіску перад тым, як здзейсніў суіцыд у Пратапопаўскім завулку.
"ЮКАС ЭП" - кіруючая кампанія даччыных акцыянерных таварыстваў карпарацыі "ЮКАС" (адзін з уласнікаў - расейскі алігарх Міхаіл Хадаркоўскі), якая займалася здабычай нафты. Рагачоў працаваў у кампаніі з 1996 да 2007 года. Пасля гэтага займаў пасады выканаўчага дырэктара "АНЭКСІМ" і намесніка гендырэктара "Нарыльскага нікеля".