ЦАХАЛ разбурыў ключавы тунэль «Хэзбалы» на поўдні Лівана
- 19.10.2024, 20:45
- 4,346
Тамака знаходзіўся камандны цэнтр групоўкі.
Войска абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у суботу, 19 кастрычніка, заявіла, што інжынерна-сапёрнае падраздзяленне разбурыла тунэль на поўдні Лівана, які належаў "элітным сілам" Радван групоўкі "Хэзбала", паведамляе The Times of Israel.
Як адзначае выданне, ізраільскія вайскоўцы апісваюць падземны тунэль як ключавы тунэль сіл Радван у Ліване. Магчыма, ён уключаў камандны цэнтр, склад зброі, пакоі для пражывання, скутэры і іншае абсталяванне.
ЦАХАЛ таксама сцвярджае, што побач з тунэлем знайшлі дзясяткі адзінак зброі і абсталявання, якія належалі "Хэзбалле". На поўдні Лівана таксама былі разбураны 50 тунэльных шахт і тры вялікія тунэлі.
У Войску абароны Ізраілю заявілі, што для разбурэння чатырох тунэляў выкарыстоўвалі больш за 100 тон узрыўчаткі.