Як палепшыць сон восенню
3- 19.10.2024, 19:42
- 4,596
Распавяла лекар-самнолаг.
З набліжэннем халадоў і шэрага надвор'я многіх асільвае восеньская маркота і жаданне спаць увесь дзень. Лекарка-самнолаг Лілія Шагіахметава расказала, як лягчэй перажыць гэты час.
Для паскарэння ўтылізацыі мелатаніну і хутчэйшага абуджэння яна рэкамендуе выкарыстоўваць спецыяльныя светлавыя будзільнікі - святлодыёдныя лямпы, якія імітуюць світанак у зададзены час. Пасля сну самнолаг раіць уключыць яркае святло і ўпусціць у пакой свежае прахалоднае паветра.
Прачынацца і засыпаць яна рэкамендуе ў адзін час. Пры няякасным сне выпрацоўка мелатаніну зніжаецца. Праз недахоп сну павялічваецца трывожнасць, змяняецца гарманальны фон, што прыводзіць да зніжэння імунітэту, частых прастудных захворванняў.
Спаць неабходна 7-8 гадзін у дзень. Але ёсць людзі, якім стае 4-5 гадзін сну, а камусьці неабходна 10-11, а спаць мала, але якасна, са слоў самнолага, немагчыма. Любое скарачэнне сну цягне за сабой негатыўныя наступствы.
Для добрага і якаснага сну неабходна актыўна праводзіць дзень, з дастатковай фізічнай нагрузкай, пазбягаць стрэсу, шпацыраваць на свежым паветры. Тады і сон стане паўнавартасным. Таксама варта абмяжоўваць інтэрнэт і выкарыстанне гаджэтаў перад сном, а таксама мінімізаваць прадукты, што ўтрымліваюць кафеін, у вячэрні час.