Le Monde: ЗША гатовыя запрасіць Украіну ў NATO
12- 19.10.2024, 21:43
- 7,238
Такую ж пазіцыю падтрымліваюць Вялікая Брытанія і Францыя.
Прэзідэнты ЗША Джо Байдэн, Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц і прэм'ер Вялікай Брытаніі Кір Стармер разышліся ў меркаваннях што да ідэі запрашэння Украіны ў NATO.
Як піша Le Monde (пераклад - «Уніaн»), чатыры лідары імкнуцца перш за ўсё скаардынаваць адказы на план перамогі, які Уладзімір Зяленскі прадставіў ім у апошнія тыдні. На думку ўкраінскага прэзідэнта, мэта заключаецца ў тым, каб дазволіць яго краіне змяніць баланс сіл з Расеяй і пачаць перамовы аб спыненні баявых дзеянняў да 2025 года.
Зрэшты, украінскі лідар прасоўвае план перамогі на фоне расейскага прасоўвання на ўсходзе Украіны. Пункты плана выклікаюць сур'ёзныя рознагалоссі паміж Вашынгтонам, Парыжам, Лонданам і Бэрлінам.
- Гэта амбіцыйны план, які тычыцца складаных пытанняў, па якіх няма спантаннага супадзення меркаванняў, - пракаментаваў адзін з заходніх дыпламатаў, знаёмы з абмеркаваннямі.
Цяпер ЗША і Нямеччына блакуюць любыя перспектывы Украіны аб ўступленні ў NATO, але Францыя і Вялікая Брытанія выступаюць хутчэй за.
У той жа час, паводле звестак некаторых крыніц выдання, амерыканцы ўжо не маюць прынцыповых пярэчанняў супраць простага запрашэння. Як паведаміла еўрапейская дыпламатычная крыніца:
- Калі Камала Харыс будзе абраная (прэзідэнтам ЗША на выбарах у лістападзе), то цалкам магчыма, што Байдэн зможа рухацца ў гэтым кірунку на працягу пераходнага перыяду. Калі ж гэта будзе Трамп, то аргументацыя страчвае сілу, і найменшая ініцыятыва Байдэна рызыкуе пагоршыць сітуацыю.
Самыя аптымістычныя суразмоўцы выдання лічаць, што крок Злучаных Штатаў можа прывесці да змены пазіцыі Нямеччыны. Цяпер чатыры лідары не могуць прымаць пастановы, бо ў альянс уваходзяць 32 краіны. Турцыя і Вугоршчына, магчыма, будуць выступаць супраць уступлення Украіны ў NATO.