Францыя падтрымала план перамогі Зяленскага
2- 19.10.2024, 18:26
- 1,846
Кіраўнік МЗС Францыі мае намер заручыцца падтрымкай іншых краін.
Міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро заявіў, што падтрымлівае прапанаваны прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім план перамогі.
Заяву французскага міністра прыводзіць AP, паведамляе "Еўрапейская праўда".
Са слоў Баро, ён будзе працаваць з украінскімі афіцыйнымі асобамі над тым, каб заручыцца падтрымкай іншых краін.
«Перамога Расеі стала б перамогай права наймацнейшага і падштурхнула б міжнародны парадак да хаосу. Вось чаму нашыя кантакты павінны дазволіць нам дасягнуць прагрэсу ў рэалізацыі плана перамогі прэзідэнта Зяленскага і згуртаваць вакол яго як мага большую колькасць краін», – сказаў кіраўнік французскага МЗС.
Ён таксама адзначыў, што ўкраінскае супраціўленне дазваляе ўтрымліваць лінію фронту, якая аддзяляе Еўропу ад Расеі Уладзіміра Пуціна, якая аддзяляе свабоду ад прыгнёту.