Стала вядома, калі Украіна атрымае першыя Mirage 2000 ад Францыі
3- 19.10.2024, 14:27
- 4,476
Чакаць засталося не доўга.
Украіна ў найбліжэйшыя месяцы атрымае ад Францыі самалёты Mirage 2000. Першыя барты будуць прадстаўленыя ўжо ў пачатку 2025 года. Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Францыі Жан-Ноэль Баро на прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Украіны Андрэем Сібігам.
Паводле ягоных словаў, Францыя будзе дапамагаць і падтрымліваць Украіну.
«Наша дапамога выяўляецца ў канкрэтных прыкладах. Адносна сферы абароны, мы даем Украіне абсталяванне і ваенную тэхніку. Таксама Францыя – першая краіна, якая займаецца падрыхтоўкай цэлай брыгады, гэта брыгада Ганны Кіеўскай. Першыя самалёты Mirage 2000 будуць вылучаныя Украіне ў пачатку наступнага года», – сказаў міністр.
Ён таксама зазначыў, што Францыя будзе рыхтаваць пілотаў гэтых самалётаў.