99% людзей няправільна ядуць апельсіны
22- 19.10.2024, 11:15
- 14,274
І вось чаму.
Лекары рэкамендуюць абавязкова есці цытрусавыя ў халодны час года, бо яны дапамагаюць арганізму супрацьстаяць вірусным і рэспіраторным захворванням.
Высвятляецца, лупіна апельсіна нават больш карысная, чым сама садавіна, таму не трэба яе выкідваць. Расказваем, у чым карысць апельсінавай лупіны, як прыгатаваць з яе гаючую гарбату, піша ТСН.
Чаму нельга выкідваць лупіну апельсіна.
Практычна ўсе людзі, якія ядуць апельсін, выкідваюць лупіну, з'ядаючы толькі мякаць ці выціскаюць з садавіны сок. Аднак гэта няправільна, бо самая карысная частка не выкарыстоўваецца, а проста сыходзіць у смецце. У апельсінавай лупіне змяшчаецца ўдвая больш вітаміну С, флаваноідаў, фенольных злучэнняў і антыаксідантаў, чым у мякаці.
Таксама лупіна апельсіна ўтрымлівае раслінную абалоніну, якая дапамагае наладзіць працэсы стрававання і разагнаць метабалізм. У 100 г цэдры змяшчаецца 136 мг вітаміну С, у той час як у мякаці – 69 мг, а фрэш змяшчае толькі 60 мг.
Апельсінавая цэдра мае гаючы эфект, таму што здольная кампенсаваць нястачу вітамінаў у арганізме, прадухіляе развіццё авітамінозу, абараняе ад вірусаў і рэспіраторных захворванняў. Да таго ж лупіна стымулюе працу кішачніка, страўніка і падтрымлівае сардэчна-судзінную сістэму.
Як прыгатаваць лекавую гарбату з апельсінавай лупіны.
Для напою трэба сабраць і высушыць апельсінавыя скуркі, можна выкарыстоўваць свежыя. Закіпяціце ў рондалі літр вады, дадайце туды лупіну з аднаго апельсіна, пракіпяціце адну хвіліну і зніміце з агню. У гарбату можна дадаць трошку цынамону і гваздзікі для ўзмацнення смаку, дайце настояцца напою 15 хвілінаў і можна ўжываць.
Такая гарбата дапаможа ўмацаваць імунітэт у халодны час года. Напой будзе вельмі карысным для тых, хто хоча схуднець, бо ён разганяе метабалізм, прадухіляючы нарастанне залішняй тлушчавай тканіны. За кошт утрымання антыаксідантаў і вітаміну С апельсінавы напой дапаможа амаладзіцца і разгладзіць дробныя маршчынкі.