Пуцін зрабіў заяву пра сваё здароўе: Ягоныя прыхільнікі запанікавалі
16- 19.10.2024, 13:34
- 36,524
Пяскову тэрмінова давялося тлумачыць.
Здароўе 72-гадовага Пуціна неаднаразова рабілася тэмай для абмеркаванняў у СМІ. Яму прыпісвалі анкалагічнае захворванне.
Падчас нарады з урадам Пуцін зноў прымусіў занепакоіцца сваіх прыхільнікаў, паведамляе «24 канал».
Кіраўнік Крамля расказаў, што ён рэгулярна праходзіць абследаванне ў Цэнтральнай клінічнай лякарні. Пра гэта дыктатар сказаў у кантэксце абмеркавання вакцынацыі ад грыпу. Маўляў, айчынныя вакцыны лепшыя за замежныя.
Аднак гэтых словаў было даволі, каб выклікаць паніку ў прыхільнікаў дыктатара. Таму прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў быў вымушаны даваць тлумачэнні з гэтай нагоды.
«Візіты Пуціна ў ЦКБ – гэта звычайныя дыспансерызацыі, якія праводзяцца з прафілактычнай мэтай», – растлумачыў прэс-сакратар расейскага дыктатара.