«Тактыка не прадугледжвае вяртання ў Паўночную Карэю»
9- 19.10.2024, 8:46
- 18,714
Эксперт патлумачыў, што Крэмль будзе рабіць з салдатамі з КНДР.
10-тысячная групоўка салдатаў, якую дыктатар КНДР Кім Чэн Ын падарыў свайму расейскаму сябру Уладзіміру Пуціну, дадому ўжо не вернецца. Ім два дыктатары прыгатавалі жахлівую смерць.
Пра гэта ў сваім блогу піша расейскі блогер, ваенны аглядальнік Майкл Накі.
Эксперта зацікавіў артыкул брытанскага выдання Sky News пра перакідку ў РФ салдатаў КНДР, у якім гаворыцца, што ў камандзіраў УС Расеі будуць моўныя праблемы з новапрыбылым падраздзяленнем, а таксама, што групоўка не захоча вяртацца назад у Паўночную Карэю.
Накі рэзка раскрытыкаваў гэты артыкул, выказаўшы меркаванне, што аўтары не разумеюць рэалій вайны, якую вядзе РФ супраць Украіны.
«Яны (журналісты – рэд.) там “у танку”… Паўночнакарэйцаў будуць выкарыстоўваць дакладна гэтак сама, як вязняў: як гарматнае мяса – дабрацца з пункта “А” ў пункт “Б”; каму пашанцуе выжыць, да таго пашлюць наступную групу для паступовага назапашвання, і так па коле… Каб камунікаваць, ім не трэба ведаць мову, ім даволі ўказальнага пальца, каб паказаць, у якім кірунку паўзці мясу. Усё. І так, такая тактыка не прадугледжвае наяўнасць тых, хто выжыў, і далейшае вяртанне ў Паўночную Карэю. Гэта дарога ў адзін канец», – напісаў блогер.