У Менску гарыць склад з пластыкавымі вырабамі
1- 18.10.2024, 20:41
- 6,868
Ёсць загінулы.
У Менску на вуліцы Сяліцкага загарэўся склад з пластыкавымі вырабамі, расказалі ў прэс-службе МНС.
Паведамленне пра загаранне склада па вуліцы Сяліцкага, 11, паступіла ратавальнікам вечарам 18 кастрычніка. Цяпер супрацоўнікі МНС ліквідуюць загаранне.
«Гараць пластыкавыя вырабы на складзе памерам арыентавальна 50×100 метраў па ўсёй плошчы з выхадам на дах. Паралельна вядуцца працы пошуку магчымых пацярпелых», – праінфармавалі ва ўстанове.
Як піша БЕЛТА, пры пажары на складзе загінуў сама меней адзін чалавек.