Памёр былы генеральны дырэктар нацыянальнага аэрапорта «Мінск»
6- 18.10.2024, 9:48
- 8,806
Вячаслаў Харанека ўзначальваў аэрапорт з лютага 2020 года.
Памёр былы гендырэктар РУП “Нацыянальны аэрапорт “Мінск” Вячаслаў Харанека, які ўзначальваў аэрапорт з лютага 2020 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
“Нацыянальны аэрапорт “Менск” з глыбокім смуткам паведамляе аб смерці былога кіраўніка аэрапорта Харанекі Вячаслава Васільевіча. Яго не стала 18 кастрычніка 2024 года пасля працяглай цяжкай хваробы”, - гаворыцца ў паведамленні.
У жніўні гэтага года ён пакінуў пасаду генеральнага дырэктара. Тады ў якасці прычыны сыходу Харанекі быў названы стан здароўя.