Крымскі мост у дыме
12- 17.10.2024, 16:18
- 43,800
Расейцы заявілі пра ракетны напад.
У чацвер, 17 кастрычніка, у часова акупаваным Крыме гучала трывога. Прапагандысцкія каналы паведамлялі пра ракеты, якія акупанты нібыта знішчылі.
У той жа час Telegram-канал «Крымскі вецер» апублікаваў фота Керчанскага моста, які прыкрылі дымавой завесай.
Таксама маніторынгавыя паблікі паведамлялі, што ў Керчы працавала расейская СПА.
Паводле інфармацыі канала «Крымскі вецер», падчас трывогі ў Крыме над Румыніяй працаваў выведвальны самалёт NATO.
Адзначаецца, што патрульны самалёт Boeing P-8A Poseidon ВМС ЗША ўзляцеў з авіябазы NATO Сіганела на востраве Сіцыліі і дзяжурыць у кірунку Крыма над узбярэжжам Румыніі.
P-8A прызначаны для выяўлення і знішчэнні варожых падводных лодак у зонах патрулявання, выведкі, а таксама ўдзелу ў супрацькарабельных і выратавальных аперацыях.