24 снежня 2024, aўторак, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін спрагназаваў уцягванне Беларусі ў вайну

61
Гіркін спрагназаваў уцягванне Беларусі ў вайну
Ігар Стралкоў (Гіркін)

І назваў сітуацыю на фронце няўдалай для Расеі.

Былы міністр абароны “ДНР” Ігар Стралкоў (Гіркін), якога прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці, даслаў паплечнікам ліст з калоніі. У ім тэрарыст падводзіць вынікі гэтага года вайны, бо, паводле ягоных слоў, "да пачатку восеньскага бездарожжа засталося няшмат часу і, відавочна, летне-восеньскую кампанію можна разглядаць як скончаную".

Гіркін піша, што напраўду Расея пацярпела гэтым летам/восенню стратэгічную ваенную няўдачу.

“Нам не ўдалося рэалізаваць план шырокага наступу на Харкаў, для якога рыхтаваліся на працягу года сілы, сродкі і рэзервы. А затым мы прапусцілі хоць і не надта моцны, але вельмі балючы ўдар з пераносам наземных дзеянняў на нашу ўласную тэрыторыю. Але самае галоўнае - мы страцілі час”, - піша ён.

Гіркін прагназуе, што пасля “зневажальнай пстрычкі па носе пад Курскам” неўзабаве будуць новыя, што можа прывесці да ўцягвання ў вайну Беларусі.

“На жаль, гэта практычна непазбежна. Як хутка гэта адбудзецца - сказаць складана (у мяне ў ПК-5 няма доступу да выведвальных звестак ГРУ і СВР), але можна асцярожна выказаць здагадку, што ў наступным годзе ў вайну можа быць уцягнутая Беларусь, а таксама (магчыма) Малдова. Не выключаны ўдзел Польшчы і Румыніі (хоць і без абвяшчэння вайны, мяркую)”.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках