21 снежня 2024, Субота, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Польшчы прыняў міграцыйную стратэгію

6
Урад Польшчы прыняў міграцыйную стратэгію

Мэта – абараніць усходнюю мяжу краіны і ЕЗ.

«Вярнуць кантроль. Арганізаваць бяспеку» – міграцыйная стратэгія прынятая. Пастанова складаная, але вельмі патрэбная і чаканая», – так падсумаваў у сацсетцы X прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск працу Рады Міністраў краіны над дакументам, які быў прыняты 15 кастрычніка ўвечары.

Яшчэ 12 кастрычніка Туск агучыў некаторыя палажэнні стратэгіі на з'ездзе ўзначаленай ім «Грамадзянскай кааліцыі». Палітык падкрэсліў, што ўрад Польшчы не будзе ажыццяўляць такія ідэі ЕЗ, як міграцыйны пакт, якія падрываюць бяспеку Польшчы, паведамляе «Польскае радыё».

Прэс-сакратарка Еўракамісіі Аніта Хіпер заявіла 14 кастрычніка, што Еўразвязу важна і неабходна абараняць свае знешнія межы, сярод іншага з Расеяй і Беларуссю. У той самы час яна падкрэсліла, што дзяржавы ЕЗ маюць міжнародныя абавязальніцтвы і абавязальніцтвы перад ЕЗ, у тым ліку забеспячэнне доступу мігрантам да працэдуры надання прытулку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках