21 снежня 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ўлады абвясцілі пра абавязковую эвакуацыю Купянска

6
Украінскія ўлады абвясцілі пра абавязковую эвакуацыю Купянска

Праз наступ РФ.

Украінскія ўлады абвясцілі абавязковую эвакуацыю мірных жыхароў з горада Купянск Харкаўскай вобласці, а таксама з трох суседніх прыфрантавых раёнаў – сёлаў Кандрашоўка, Петрапаўлаўка і Курылаўка.

Кіраўнік ваеннай адміністрацыі вобласці Алег Сінягубаў патлумачыў гэтую пастанову «пагаршэннем ваеннай сітуацыі» і тым, што ўлады «не могуць забяспечыць правядзенне ацяпляльнага сезону, падачу электраэнэргіі, аказанне гуманітарнай дапамогі, паколькі вораг абстрэльвае крытычную інфраструктуру, аднаўленне якой цяпер немагчымае».

Купянск – буйны чыгуначны вузел усходняй Украіны, які знаходзіцца за 116 кіламетраў ад Харкава. Расейскія войскі захапілі горад амаль адразу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну – у канцы лютага 2022 года. Увосень таго ж года УСУ здолелі адбіць яго назад. Цяпер расейскае войска зноў спрабуе захапіць Купянск, выйшаўшы на ўскраіны сёлаў на беразе ракі Аскол, якая падзяляе горад напалову.

Да пачатку поўнамаштабнай вайны ў Купянскім раёне пражывала больш за 50 тысячаў чалавек, у самім горадзе Купянск – больш за 25 тысячаў. Паводле словаў Алега Сінягубава цяпер на левым, усходнім беразе ракі Аскол, да якога ўшчыльную падышло расейскае войска, застаюцца блізу чатырох тысячаў мірных жыхароў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках