Сусветныя продажы электрамабіляў выраслі на траціну
10- 15.10.2024, 20:20
- 3,698
Кітай перавысіў свае рэкордныя паказнікі, Еўропа аднавіла рост.
У верасні глабальныя продажы электрамабіляў і гібрыдаў выраслі на 30,5%. Кітай перавысіў свае рэкордныя паказнікі, зафіксаваныя ў жніўні, і Еўропа аднавіла рост. Пра гэта піша Rho Motion у аўторак, 15 кастрычніка.
Продажы электрамабіляў – як цалкам электрычных (BEV), так і гібрыдных (PHEV) – дасягнулі 1,7 млн у верасні 2024 года па ўсім свеце.
Продажы ў Кітаі ў мінулым месяцы падскочылі на 47,9% і дасягнулі 1,12 млн аўтамабіляў, у той час як у ЗША і Канадзе яны выраслі на 4,3%, да 150 тысячаў. У Еўропе продажы электрамабіляў выраслі на 4,2% – да 300 тысячаў адзінак.
Чакаецца, што продаж электрамабіляў у Еўропе дасягне 3,78 млн адзінак у 2025 годзе і 9,78 млн адзінак у 2030 годзе.