21 снежня 2024, Субота, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя знайшла замену расейскаму вугалю

Індыя знайшла замену расейскаму вугалю

План РФ замяніць рынак ЕЗ за кошт Індыі і Кітая даў збой.

Другі найбуйнейшы пакупнік расейскага вугалю на сусветным рынку - Індыя значна скараціла імпарт цвёрдага паліва з Расеі. У студзені-верасні 2024 года краіна закупіла 6,1 млн т энэргетычнага вугалю, што на 26% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Гэта вынікае з разлікаў «Ведомостей» на аснове звестак індыйскага аналітычнага агенцтва Bigmint, паведамляе The Moscow Times.

Адначасова з гэтым Індыя нарасціла агульны аб'ём імпарту вугалю на 12% год да года - да 137,8 млн т. Асноўнымі пастаўшчыкамі паліва ў краіну сталі Інданезія, ПАР і ЗША. Расея займае чацвёртае месца сярод імпарцёраў, апярэджваючы Аўстралію, Мазамбік і Калумбію. Пры гэтым доля Расеі ў імпарце энэргетычнага вугалю ў Індыю знізілася да 3% у фізічным вылічэнні. У студзені-верасні 2023-га яна складала блізу 7%.

Пасля ўвядзення эмбарга на пастаўкі вугалю ў ЕЗ, якое набыло моц у жніўні 2022 года, расейскія вугальшчыкі пачалі актыўна шукаць новыя экспартныя кірункі. У асноўным пастаўкі былі перанакіраваныя ў Кітай і Індыю.

Паводле звестак Мінэнэрга Расеі, у 2023 годзе экспарт энэргетычнага і коксавага вугалю сумарна знізіўся амаль на 4% год да года і склаў 212,5 млн т. У 2023 годзе Кітай закупіў у Расеі 100,9 млн т вугалю (+50 да паказчыка 2022 года) га), а Індыя - 26 млн т (31%). На Індыю прыпала 12% усяго расейскага экспарту вугалю.

Сёлета экспарт зніжаецца праз падзенне рэнтабельнасці: эканоміка паставак за мяжу істотна пагоршылася на фоне падзення экспартных коштаў і павелічэння транспартных выдаткаў, паведамілі «Ведомостям» прадстаўнікі галіны. Таксама ўзнікаюць цяжкасці з транспартаваннем вугалю ў парты поўдня і паўночнага захаду, адкуль ён адпраўляецца ў Індыю. Акрамя таго, ёсць цяжкасці з банкаўскімі транзакцыямі.

За 2024 год экспарт расейскага вугалю ў Індыю можа знізіцца да 18-20 млн т, або на 23-31% год да года, прагназуе кіраўнік кірунку кансалтынгу Neft Research Аляксандр Котаў.

На фоне праблем з экспартам расейскія вугальныя кампаніі скарачаюць здабычу – у ліпені, паводле Расстата, яна ўпала на 6,7% у гадавым вылічэнні, а яе агульны аб'ём – 31,5 млн т – стаў самым нізкім з пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе. Адносна пікаў, паказаных у снежні 2022 года, вугальныя кампаніі страцілі блізу 12 млн т штомесячнай здабычы, ці 27%.

Расейская вугальная галіна ўступае ў самы цяжкі крызіс за апошнія 30 гадоў, канстатаваў незалежны эксперт у сферы энэргетыкі Максім Іваноў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках