Беларусы сталі есці менш бульбы
5- 15.10.2024, 12:58
- 2,292
І сталі больш есці яйкі.
Беларусы сталі есці больш мяса і менш бульбы. Звесткі Белстата за пяць гадоў прааналізаваў Office Life.
З 2018 да 2023 беларусы павялічылі колькасць мяса ў рацыёне на 10,5%. У сярэднім за год на чалавека прыпадае 84 кг мясных прадуктаў, гэта прыкладна 230 г за дзень.
Павялічылася і спажыванне малака - на 9,5%, да 289 кг на год на чалавека.
А яшчэ за апошнія пяць гадоў беларусы пачалі есці больш яек (на 7,8% - у сярэднім 236 яек), садавіны і ягад (на 6% - 71 кг на год на чалавека)
З 2018-га па 2023-ы беларусы менш харчаваліся рыбай (на 6,7%), хлебам (на 5,7%) і бульбай (на 8,2%).
Спажыванне цукру, кандытарскіх вырабаў і агародніны засталося на ранейшым узроўні.