21 снежня 2024, Субота, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка знік з радараў

8
Лукашэнка знік з радараў

Рыхтуецца абвясціць аб фатальнай пастанове?

Напярэдадні, 14 кастрычніка, прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала загадкавую навіну аб ягонай размове са старэйшым сынам — прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам. Але ні фота-, ні відэапацверджанняў пададзена не было, піша UDF.

Не зразумела нават, дзе менавіта адбылася гэтая загадкавая сустрэча. Паведамленні ілюструюцца фатаграфіямі Палаца Незалежнасці ў Менску, але ў іх няма інфармацыі аб тым, што размова прайшла менавіта ў гэтым будынку.

9 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка пасля трохдзённага візіту ў Маскву вярнуўся ў Беларусь, але не ў Менск, а ў сваё "месца сілы" — вёску Александрыя на малой радзіме ў Шклоўшчыне.

Да гэтага ў прэсе з'яўляліся паведамленні, што ў Маскве ў беларускага дыктатара пагоршыўся стан здароўя: ён цяжка дыхаў, калі даваў інтэрв'ю расейскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну, а пасля не змог самастойна падняцца на другі паверх у залу пасяджэння.

У прэсавай службе Лукашэнку паведамілі, што палітык будзе некалькі дзён працаваць на малой радзіме. Як высветлілася, уся праца палягала ў тым, што Лукашэнка выехаў за дзесяць кіламетраў ад сваёй рэзідэнцыі і агледзеў гібрыды кукурузы, якія вырошчваюць на ягонай асабістай плантацыі.

12 кастрычніка Лукашэнка наведаў фестываль-кірмаш "Дажынкі" ў гарадскім пасёлку Карма Гомельскай вобласці, дзе паабяцаў вяскоўцам знайсці на Гомельшчыне новыя залежы нафты.

Пасля гэтага Лукашэнка знік з радараў. Можа, сапраўды, паездка ў Маскву для беларускага дыктатара не ўдалася, і ён не атрымаў ад Уладзіміра Пуціна ярлык на сёмы прэзідэнцкі тэрмін?

Гэта значыць, што найбліжэйшым часам Лукашэнка ўсё ж павінен паказаць “народу і свету” свайго пераемніка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках