У РФ «герой СВА» надумаў захапіць аўтобус
12- 15.10.2024, 11:27
- 13,064
Але пасажыры збілі яго нагамі.
У Архангельскай вобласці "ўдзячны" расейскі народ збіў аднаго са сваіх "абаронцаў", які вярнуўся з вайны супраць Украіны. Відэа інцыдэнту апублікаваў украінскі ваенны карэспандэнт Юры Бутусаў.
А падставай для гэтага стала яго спроба захапіць гарадскі аўтобус.
Са слоў відавочцаў, падчас паездкі расеец схапіў вогнетушыцель і пачаў заліваць ім салон, пасля чаго пачаў граміць усё вакол малатком, узяўшы ў закладнікі жанчыну, якая ехала з ім.
Які быў далейшы план гэтага "героя", і ці быў ён наогул, не вядома, паколькі, апамятаўшыся, пасажыры аўтобуса выцягнулі яго на двор, дзе павалілі на зямлю і жорстка збілі нагамі.