21 снежня 2024, Субота, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі

1
Экс-кіраўніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі
АНДРЭЙ ЛАБАДА

Яго будуць судзіць 31 кастрычніка.

Андрэю Лабадзе 54 гады. Ён мянчук, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (тады — Менскі радыётэхнічны інстытут) у 1993 годзе. З таго часу працаваў у банкаўскай сферы, піша «Наша Ніва».

Вядома, што першым месцам працы стаў Беларусбанк, пазней ён перайшоў у Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Там ён дарос да начальніка аднаго з аддзелаў.

Андрэя затрымалі ў красавіку 2024 года. 12 красавіка яму прысудзілі адміністрацыйны арышт за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля гэтага супраць яго завялі крымінальную справу. У відэа ГУБАЗіК ён кажа, што зрабіў данат у фонд “Краіна для жыцця” і пісаў каментары.

Суд над Андрэем Лабадам пачынаецца 31 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК). Андрэю пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Судзіць яго будзе суддзя Аляксандр Рудэнка. Ён адправіў за краты некалькі дзясяткаў беларусаў паводле палітычных спраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках