Forbes: УСУ двойчы зладзілі засаду для 155-й брыгады марскіх пяхотнікаў РФ у Курскай вобласці
8- 15.10.2024, 8:05
- 21,510
Акупантам адпомсцілі.
Украінскія штурмавыя брыгады ўжо зладзілі мінімум дзве засады на акупантаў з 155-й брыгады марскіх пяхотнікаў УС РФ на тэрыторыі Курскай вобласці.
Яшчэ 10 кастрычніка варожыя войскі перайшлі ў контрнаступ на Куршчыне, узяўшы ў палон 9 лёгкаўзброеных аператараў дронаў УСУ ў раёне Зялёнага Шляху.
Замест таго каб выконваць патрабаванні Жэнеўскай канвенцыі, супраціўнік проста расстраляў бяззбройных салдат УСУ, піша Forbes.
З моманту пачатку вайны ва Украіне войска Пуціна расстраляла мінімум 100 украінскіх ваеннапалонных. Больш за ўсё такіх распраў адбылося менавіта ў 2024 годзе.
Нядзіўна, што ўкраінскія брыгады на Куршчыне пастанавілі прысвяціць сябе помсце, пераследуючы і атакуючы акупантаў з 155-й брыгады марскіх пяхотнікаў.
82-я і 95-я брыгады УСУ зладзілі засады на падраздзяленні УС РФ з 155-й брыгады марскіх пяхотнікаў. Менавіта акупантаў з гэтай брыгады ўкраінскія сілы ненавідзяць больш за ўсё.
Яшчэ ў жніўні акупанты з гэтай брыгады абезгаловілі чатырох украінскіх жаўнераў, выставіўшы іх галовы на жэрдках.
З пачатку кастрычніка УС РФ перайшлі ў контрнаступ на Куршчыне, каб да сезону дажджоў паспрабаваць адціснуць УСУ як мага далей да мяжы.
Аналітыкі з Blackbird Group Эміль Кастэхельмі заявіў, што УСУ страцілі 1/3 таго, што кантралявалі на Куршчыне яшчэ ў пачатку верасня. Са слоў Кастэхельмі, мясцовасць вакол Зялёнага Шляху вельмі зручная для стараны, які абараняецца.
Аднак УСУ не паспелі належным чынам пабудаваць абарончыя збудаванні. Пры гэтым заўсёды галоўнай мэтай для беспілотнікаў РФ было ўсялякае інжынернае абсталяванне ў гэтым раёне, таму на гэтым адцінку фронту вораг і сканцэнтраваў ударны кулак, каб укліньвацца ў абарончыя шэрагі УСУ.
Экспэрты прагназуюць, што варожаму войску будзе лягчэй наступаць пасля таго, як яны пераадолеюць пралом у раёне Зялёнага Шляху. Аднак і ўкраінскія сілы будуць змагацца яшчэ больш люта пасля таго, як 155-я брыгада была заўважаная не ў адным вайсковым злачынстве.