У Расеі разбіўся самалёт Ан-3
11- 13.10.2024, 8:10
- 13,226
Ёсць ахвяра.
Расейскі лёгкі шматмэтавы самалёт Ан-3 АК «Барус» сёння, 13 кастрычніка, разбіўся ў Якуціі ў Алёкмінскім раёне. У выніку здарэння адзін з пасажыраў загінуў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram управы Міністэрства надзвычайных справаў рэспублікі Саха (Якуція).
У паведамленні расейскага міністэрства ўказваецца, што «аварыйную пасадку» паветранае судна здзейсніла за 1,5 кіламетра ад горада Алёкмінск.
«На борце самалёта знаходзіліся 5 чалавек, з іх 3 (чальцы) экіпажу, 2 пасажыры», – гаворыцца ў заяве мясцовых надзвычайнікаў.
Паводле звестак расейскіх СМІ і Telegram-каналаў, самалёт выконваў рэйс Алёкмінск – Жалезнагорск.
Папярэдне прычынай катастрофы называюць адмову рухавіка, пасля чаго пілот нібыта пастанавіў здзейсніць экстранную пасадку ў аэрапорце вылету, але не змог даляцець, і Ан-3 АК упаў каля Алёкмінска.
Дадамо, у расейскай прэсе пішуць, што пасажырамі самалёта маглі быць падраднікі золатаздабыўной кампаніі.