Зяленскі: Сённяшняя сустрэча з Шольцам – адна з найважнейшых за ўвесь час вайны
11- 11.10.2024, 20:01
- 13,342
Падрабязнасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сённяшняя сустрэча з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам з'яўляецца адной з найважнейшых за ўвесь час поўнамаштабнай вайны.
Пра гэта ён паведаміў на сваім Telegram-канале ў пятніцу, 11 кастрычніка.
«Мы прапануем нашым ключавым сябрам нашу стратэгію набліжэння міру для Украіны – гэта план абсалютна дакладных і рэалістычных крокаў, якія могуць падштурхнуць сітуацыю да сапраўднага міру», – адзначыў Зяленскі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што «аднаўленне справядлівага міру для Украіны з'яўляецца перамогай», і праца ў гэтым кірунку прадаўжаецца.
Ён падкрэсліў важнасць узаемадзеяння з усімі партнёрамі і выказаў спадзяванне на далейшую падтрымку з боку Нямеччыны.
«Дзякуй за тое, што вы так моцна дапамагаеце Украіне. Гэта і СПА, і важкая абаронная, эканамічная падтрымка, нашае палітычнае ўзаемадзеянне, падтрымка Формулы міру і супольная праца над дзейснасцю самітаў міру. Для нас вельмі важна, каб і ў наступным годзе дапамога не змяншалася, а аб'ём падтрымкі быў дастатковым для абароны людзей і жыцця», – дадаў Зяленскі.