21 снежня 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найстарэйшы каталіцкі герарх Беларусі склаў паўнамоцтвы

Найстарэйшы каталіцкі герарх Беларусі склаў паўнамоцтвы

Апошнім часам Казімір Велікаселец служыў у Гомелі.

10 кастрычніка Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь выпусціла паведамленне аб прыняцці Папам Францішкам адстаўкі з пасады дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца.

«Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Папа Францішак прыняў адстаўку з пасады дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Казіміра Велікасельца», — гаворыцца ў дакуменце, падпісаным Часовым павераным у справах Апостальскай Сталіцы ў Беларусі.

Такім чынам, з гэтага моманту найстарэйшы каталіцкі герарх у Беларусі біскуп Казімір Велікаселец, які 5 траўня наступнага года адзначыць сваё 80-годдзе, у адпаведнасці з канонам 185 Кодэкса кананічнага права, можа выкарыстоўваць тытул "эмерыт".

На пасаду дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі дамініканец Казімір Велікаселец быў прызначаны Янам Паўлам ІІ 6 траўня 1999 года. 24 чэрвеня таго ж года ён прыняў біскупскае пасвячэнне ў Пінску. З 3 студзеня 2021 года да 23 кастрычніка 2021 года быў Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Апошнім часам ён служыў у Гомелі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках