21 снежня 2024, Субота, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полымя вышынёй на сотні метраў: найбуйнейшая нафтабаза РФ у Крыме гарыць пяты дзень запар

27
Полымя вышынёй на сотні метраў: найбуйнейшая нафтабаза РФ у Крыме гарыць пяты дзень запар

Расейская паліцыя ўцякла.

Атакаваная ўкраінскім войскам нафтабаза расейцаў у акупаванай Феадосіі гарыць ужо пяты дзень, перадае «Дыялог.UA».

У чацвер, 10 кастрычніка, там узарвалася яшчэ адна цыстэрна. Адпаведныя відэаролікі актыўна распаўсюджваюцца ў сацсетках.

На адным з відэа паказаны момант выбуху чарговай цыстэрны. На кадрах відаць, як вялізныя языкі полымя паднімаюцца да неба. Зарыва пасля выбуху відаць ва ўсіх раёна горада.

Паблік "Крымскі вецер" прыводзіць меркаванне спецыялістаў, якія адзначаюць, што патушыць такі пажар немагчыма, пакуль само не дагарыць. Акрамя таго, паведамляецца, што пасля выбуху расейская паліцыя спехам пакінула зону, з якой раней праводзілася эвакуацыя жыхароў.

Акупацыйныя ўлады Крыма тым часам заяўляюць аб тым, што адбыўся выкід гаручых матэрыялаў на адным з тэрміналаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках