У расейцаў пасля нападаў БПЛА засталіся толькі тры носьбіты «Кінжалаў»
5- 11.10.2024, 7:37
- 18,122
Расейцаў баяцца адпраўляць іх на беларускую авіябазу ў Мачулішчах.
У Расеі засталося ўсяго тры носьбіты аэрабалістычных ракет «Кінжалаў» самалётаў МіГ-31К. Таму УС РФ падчас паветраных нападаў у апошні час не выпускалі больш за 3 гэтыя комплексы. Пра гэта ў эфіры "Эспрэса" распавёў авіяэксперт Канстанцін Крывалап.
Паводле ягоных слоў, украінскія Сілы абароны дакладна адпрацавалі па варожым авіяпарку, праз гэта самалётаў у Расеі істотна зменшылася, у тым ліку і МіГаў.
«Самае цікавае ў гэтым гэта тое, што гэтых МіГаў 31-х пасля нашага апошняга «заезду» ў «Саваслейку», мяркуючы з умяго, засталося тры штукі ўвогуле. Звярніце ўвагу, што пасля «Саваслейкі». Пасля ўдару па авіябазе «Саваслейка», не было ніводнай атакі, у якой было б выпушчана больш, чым 3 «Кінжалы», - заўважыў экспэрт.
Ён выказаў сумнеў адносна таго, што расейскія МіГі будуць базавацца ў беларускіх Мачулішчах. Ён разглядае такія дзеянні "паказальным выступам" Расеі, таму што трыма МіГамі, якія засталіся, рызыкаваць яны не будуць.