Кошты нафты ўзляцелі на 5%
2- 1.10.2024, 20:28
- 2,830
Нафта падаражэла на фоне ўдараў Ірана па Ізраілі.
Нафтавыя каціроўкі рэзка выраслі на навінах пра ўзмацненне геапалітычнай напружанасці на Блізкім Усходзе. Ф'ючэрсы на нафту Brent з пастаўкай у снежні на лонданскай біржы ICE выраслі на 5,01% і ўзняліся да $75,29 за бараль на стан 20:09 паводле Менска.
Кошты нафты падскочылі пасля паведамленняў, што Іран рыхтуецца нанесці ракетны ўдар па Ізраілі.
У аўторак, 1 кастрычніка, войска Ізраіля паведаміла пра масаваны запуск ракетаў з боку Ірана. З Ірана ў кірунку Ізраіля было выпушчана блізу 500 ракетаў.