1 траўня 2024, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея далей замярзае

18
Расея далей замярзае
Аляксандр Няўзораў

Чамусьці пра прарывы труб у Хельсінкі нічога не чуваць.

Расея працягвае замярзаць. І ведаеце што дзіўна, ніхто дагэтуль не абвінаваціў у праблемах “Украінскіх дыверсантаў”.

Падазрона, так?

Наперадзе два месяцы зімы, адзінае, на што могуць разлічваць расейцы ў выпадку зацяжных маразоў, дык гэта жорсткія пакаранні - крымінальныя справы і пасадкі начальнікаў ЖКГ, кацельняў, ЦЭЦ, вытворцаў труб, пастаўшчыкоў батарэй, мігрантаў-дворнікаў і іншых датычных і адказных за прагнілае.

Ці дапамогуць "сталінскія" рэпрэсіі расейцам сагрэцца? Можа і не, але затое ўмацуюць давер і павагу да прэзідэнта. Ён пра іх клапоціцца)).

Безумоўна, расейцам было б значна лягчэй пераносіць халады калі б вымерзла краіна NАТО - Фінляндыя, напрыклад. Там сёлета зафіксаваны рэкорд халадоў. -42. Але не.

Чамусьці пра прарывы труб у Хельсінкі нічога не чуваць.

Аляксандр Няўзораў, Telegram

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках