1 траўня 2024, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пачаў развітанне з самім сабой

17
Лукашэнка пачаў развітанне з самім сабой
ФОТА: GETTY IMAGES

Ад пастаноў дыктатара патыхае безвыходнасцю і адчуваннем нявыкруткі.

У сённяшніх кадравых пастановах Лукашэнкі ёсць усяго толькі два моманты, якія звяртаюць на сябе ўвагу.

Па-першае, шэрасць. Нічым не адметныя чыноўнікі перасунуліся на пасады, якія нічога не вызначаюць. Ад гэтай шэрасці за вярсту патыхае безвыходнасцю і адчуваннем нявыкруткі.

Па-другое, дырэктар БелАЭС. Мы сфармулюем сцісла. Гэты праект як не працаваў за старым дырэктарам, так не будзе працаваць за новым. Баланс працы і прастояў з рамонтамі не вызначаецца зменай кіраўніцтва, калі закладзеныя канструкцыйныя хібы, памножаныя на адсутнасць культуры вытворчасці.

Прагнасць сініх пальцаў і ягоная ж вера ў нейкую сакральнасць валодання мірным атамам разам з жаданнем асобных “схематознікаў” накшталт Уладзіміра Ільіча беларускай маркі папілаваць грошай на хабарах, не можа нават у тэорыі прывесці ні да чаго добрага.

Неабходнасць падпісання закона аб гарантыях "прэзідэнту", што адыходзіць, дастаткова сур'ёзна ўдарыла па нэрвовым і фізічным стане сініх пальцаў. Развітанне з самім сабой пачалося.

Telegram-канал "Нік і Майк"

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках