1 траўня 2024, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочна!

9
Відавочна!
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Забойства ад імя дзяржавы.

Вядомы праваабаронца, былы вязень сумлення Леанід Судаленка ў «Фэйсбуку» адрэагаваў на смерць у лукашэнкаўскай турме палітвязня Вадзіма Храсько:

- Відавочна, чалавек у мантыі суддзі адправіў яго за краты без уліку стану здароўя!

Відавочна, што ён скардзіўся на дрэнны стан здароўя, але яго тамака ніхто не пачуў!

Відавочна, што ён заехаў у лагер у пачатку зімы. А гэта значыць, ён днямі на вуліцы прыбіраў снег, не меў шанцаў адмовіцца, пацеў ад працы і быў мокры, а сагрэцца не было магчымасці!

Відавочна, ён мокры і ў вільготнай бялізне быў змушаны днямі быць на марозе, такім класціся спаць, бо цёплая вада тамака толькі раз у тыдзень!

Відавочна, што пнеўманія – гэта не тая хвароба, ад якой паміраюць мужчыны ў 50 гадоў!

Відавочна, што гэта забойства ад імя дзяржавы!

Палітвязень Харасько памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. Праваабаронцы паведамляюць, што ў шпіталь мужчыну даставілі ў стане, калі яго ўжо было немагчыма выратаваць. Афіцыйна аб смерці палітвязня пакуль не паведамлялася. 12 студзеня Вадзіма Храсько пахавалі ў Менску.

Нагадаем, 21 траўня 2021 года ў Шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. 5 студзеня 2022 года ў Магілёве скончыў жыццё самагубствам палітвязень Зміцер Дудайць. 7 траўня 2023 года ў калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч.

11 ліпеня 2023 года ў Гарадзенскай турме ад прабадной язвы памёр мастак Алесь Пушкін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках