4 чэрвеня 2025, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі ў Беларусі даляравых мільянераў

9
Стала вядома, колькі ў Беларусі даляравых мільянераў

Толькі 0,1 адсотка дарослага насельніцтва.

Нягледзячы на крызіс, у 2022 годзе багацце беларусаў, паводле падлікаў аналітыкаў швэйцарскага банка UBS, нечакана павялічылася на 46 млрд даляраў.

Колькасць даляравых мільянераў пры гэтым склала толькі 0,1% дарослага насельніцтва. Такія вынікі змяшчаюцца ў апублікаваным банкам штогадовым даследаванні Global Wealth Report. Там зробленая выснова аб тым, што багацце 37,7% дарослых жыхароў Беларусі складае менш за 10 тысяч даляраў, 56% жыхароў — ад 10 тысяч да 100 тысяч даляраў, 5,5% жыхароў валодаюць уласнасцю ў суме ад 100 тысяч да 1 млн даляраў, і 0,1% — больш за 1 млн даляраў.

Зыходзячы з гэтых звестак, у СМІ зрабілі выснову аб тым, што ў краіне жыве прыкладна 7,3 тысячы даляравых мільянераў (0,1% ад прыкладна 7,3 млн дарослых жыхароў краіны). Але насамрэч, вядома, такую выснову рабіць нельга, бо гэтыя 0,1% з'яўляюцца акругленымі звесткамі, а не вынікам падліку кожнага мільянера.

Гэта значыць, мільянераў можа быць і 6 тысяч, і 5 тысяч і 4 тысячы і нават яшчэ менш. Або больш за 10 тысяч - дакладна ў UBS не ведаюць.

У суме ўсё багацце хатніх гаспадарак Беларусі ў 2022 годзе дасягнула 255 млрд даляраў, гэта значыць, павялічылася ў параўнанні з 2021 годам прыкладна на чвэрць.

У банку не патлумачылі, за кошт чаго адбылося такое дзіўнае ўзбагачэнне, але прычына вядомая - гэта ўмацаванне беларускага рубля ў дачыненні да даляра, што прывяло да павелічэння даляравага эквіваленту рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў банках.

Гэтая ж прычына прывяла, відаць, да росту колькасці даляравых мільянераў у Расеі. Іх колькасць, паводле ацэнкі UBS, у 2022 годзе павялічылася на 57 тысяч чалавек - да 408 тысяч. Але гэты рост забяспечыў рубель: даляр 1 кастрычніка 2022 года каштаваў усяго 55,29 рубля.

Амерыканская валюта ў 2022 годзе патаннела ў дачыненні і да беларускага рубля, хаця не так значна, як да расейскага.

У 2022 годзе на аднаго дарослага жыхара Беларусі прыпадала 34,835 тысячы даляраў. Аднак з-за падзення курсу рубля ў адносінах да даляра ў 2023 годзе багацце жыхароў Беларусі ў даляравым эквіваленце нашмат знізілася.

У UBS ацанілі таксама і маёмасную няроўнасць, разлічыўшы для Беларусі так званы каэфіцыент Джыні, які выявіўся роўным 67,1%. Ён паказвае ступень разрыву паміж беднымі і багатымі людзьмі.

Калі каэфіцыент роўны 0, то гэта азначае абсалютную роўнасць даходаў, у той час як блізкасць яго да 100% паказвае на засяроджанасць багацця ў руках невялікай групы насельніцтва.

У Беларусі гэты каэфіцыент блізкі да яго значэнняў у некаторых суседніх краінах, нягледзячы на значнае адрозненне мадэляў эканомікі. Так, у Польшчы гэты каэфіцыент роўны 68,4%, у Літве - 70,6%.

У Расеі гэты параметр нашмат вышэйшы: 86,9 адсотка, што ўказвае на значнае сацыяльнае расслаенне жыхароў краіны. У Кітаі каэфіцыент роўны 70,9%, а агулам у свеце - 88%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках