5 чэрвеня 2025, Чацвер, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вярнула ў Беларусь 100 тысяч кляшчоў

4
Расея вярнула ў Беларусь 100 тысяч кляшчоў

Яны ехалі ў Белгародскую вобласць.

З Беларусі ў Расею спрабавалі завезці 100 тысяч кляшчоў-энтамафагаў, але расейскі бок палічыў груз кантрабандай і вярнуў у Беларусь.

Аўтамабіль з кляшчамі Phytoseiulus Persimilis спынілі ў ППУ Чырвоны Камень у Злынкаўскім раёне. Згодна з дакументамі, 100 тысяч кляшчоў ехалі ў Белгарадскую вобласць РФ. На груз быў ветэрынарны сертыфікат, выдадзены беларускай ветэрынарнай службай. Краінай паходжання быў пазначаны Егіпет.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду высветлілі, што звесткі на ўпакоўцы не адпавядаюць інфармацыі ў суправаджальных дакументах. Акрамя гэтага, у ветэрынарным сертыфікаце не было ўсёй неабходнай інфармацыі і былі ўказаны некарэктныя звесткі аб прызначэнні і знаходжанні грузу на тэрыторыі Мытнага саюза. Таксама адсутнічаў генеральны дазвол Рассельгаснагляду на ўвоз у Расею з Беларусі насякомых паходжання Егіпта.

Кляшчоў вярнулі ў Беларусь.

Кляшчы-энтамафагі - драпежныя кляшчы, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы для абароны раслін ад шкоднікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках