29 траўня 2025, Чацвер, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кобрынка перадумала купляць тэлефон, але ў яе ўсё адно сталі патрабаваць аплату

5
Кобрынка перадумала купляць тэлефон, але ў яе ўсё адно сталі патрабаваць аплату

У крэдытнай дамове знайшліся дзівацтвы.

Жыхарка Кобрына хацела купіць у інтэрнэт-краме мабільны тэлефон у крэдыт, але перадумала: ёй не спадабаліся ўмовы. Праз два гады жанчыне пачалі прыходзіць паведамленні з патрабаваннямі аплаты, а ў крэдытнай дамове выявіўся яе подпіс. Высветлілася, што нехта падрабіў почырк, распавялі «Зеркалу» ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз.

Жыхарка Кобрына надумал купіць у інтэрнэт-краме мабільны тэлефон у крэдыт. Сама крама знаходзіцца ў Менску, і жанчына дамовілася аб дастаўцы праз кіроўцу маршрутнага таксі. Калі тэлефон прывезлі, кобрынка перачытала дамову крэдытавання, і яе не задаволілі адсоткі за пратэрміноўку плацяжоў.

Жанчына адмовілася забіраць пакупку і перадала яе назад, аднак не апавясціла інтэрнэт-краму аб сваёй пастанове не заключаць угоду, палічыўшы вяртанне тавару адмовай ад пакупкі.

На гэтым гісторыя не скончылася. Праз два гады кобрынцы сталі паступаць паведамленні з патрабаваннямі аплаты крэдыту на набыццё тэлефона. А ў індывідуальных умовах крэдытнай дамовы, якую ёй выслалі, стаялі подпісы ад яе імя.

Каб высветліць, хто ж іх паставіў, прызначылі судовую почырказнаўчую экспэртызу. І спецыяліст прыйшоў да высновы, што подпісы ў дакуменце выкананы іншай асобай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках