Сіноптыкі расказалі, калі закончыцца бабіна лета ў Беларусі
4- 28.09.2023, 11:24
- 8,662

Апублікаваны прагноз надвор'я да канца верасня.
На пятніцу, 29 верасня, сіноптыкі абвясцілі ў краіне жоўты ўзровень небяспекі з-за туманаў. Адпаведнае папярэджанне апублікаваў Белгідрамет.
.
29 верасня будзе малавоблачна і без ападкаў. Вецер паўднёвы слабы да сярэдняга. Уначы тэмпература паветра будзе ад +7°С да +13°С (месцамі: +3…+6°С). Удзень паветра прагрэецца да +22…+27°С.
30 верасня днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны магчымыя навальніцы. Удзень слупок тэрмометра паднімецца да +16°С у паўночна-заходніх раёнах. У паўднёва-ўсходняй частцы краіны паветра прагрэецца да +26°С.
У нядзелю пахаладае. Днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра днём складзе +13…+20°С.