Да +26°С чакаецца ў Беларусі 28 верасня
- 27.09.2023, 20:05
- 1,392

Без ападкаў.
Да плюс 26 градусаў чакаецца ў Беларусі 28 верасня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе малавоблачна і без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер паўднёвы 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 2–8 градусаў, па заходняй палове – плюс 9–13. Днём паветра прагрэецца да плюс 21–26 градусаў.