30 траўня 2025, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжкі дрон-тарпеданосец паказалі на марскіх вучэннях NATO ў Партугаліі

7
Цяжкі дрон-тарпеданосец паказалі на марскіх вучэннях NATO ў Партугаліі

Відэа.

Падчас вучэнняў NATO ў Партугаліі паспяхова прайшла дэманстрацыя цяжкага БПЛА Т-600, які здольны запускаць лёгкія супрацькарабельныя тарпеды. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаній распрацоўшчыкаў BAE Systems і Malloy Aeronautics.

Дрон быў паказаны падчас вучэнняў NATO REPMUS (Robotic Experimentation and Prototyping with Maritime Uncrewed Systems), мэтай якіх была інтэграцыя найноўшых марскіх тэхналогій у вайсковыя сістэмы хаўруснікаў. Апарат прадэманстраваў запуск вучэбнай супрацькарабельнай тарпеды Sting Ray.

Т-600 - дэманстрацыйны функцыянальны прататып, які здольны ажыццяўляць вертыкальныя ўзлёт і пасадку, несці карысную нагрузку да 200 кг і развіваць хуткасць да 140 км/г. Далёкасць яго палёту складае да 80 км у залежнасці ад карыснай нагрузкі.

Як адзначаюць распрацоўшчыкі, адпрацаваныя на Т-600 падыходы і канцэпцыі будуць рэалізаваныя ў наступнай мадэлі Т-650, якая будзе прапаноўваць магчымасці хуткай рэканфігурацыі для вайсковых, камерцыйных і гуманітарных мэт. Мяркуецца, што новы дрон знойдзе выкарыстанне ў сферах аўтаматызаванай лагістыкі, эвакуацыі параненых і супрацькарабельнай барацьбы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках