NYT: Першая партыя танкаў Abrams ужо прыбыла ва Украіну
8- 25.09.2023, 14:28
- 7,724

Яны ўзмоцняць контрнаступ УСУ.
Першая партыя танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці была дастаўленая ва Украіну ў суботу, 23 верасня. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The New York Times.
Як адзначае выданне, першыя танкі прыбылі ва Украіну на некалькі месяцаў раней за абвешчаныя адзнакі і своечасова, каб выкарыстоўваць іх у контрнаступе УСУ.
Крыніцы выдання паведамілі, што астатнія Abrams будуць адпраўленыя ў найбліжэйшыя месяцы, зазначыўшы, што дастаўленыя ва Украіну танкі былі першымі з 31, якія адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна паабяцала даслаць.
Колькі танкаў было дастаўлена цяпер, невядома.